Міжнародны конкурс дзіцячай кнігі

bear-3112496_960_720

Прымаюцца працы на 12 конкурс дзіцячых кніг Key Colours. Конкурс праводзіцца раз на два гады. Прымаюцца кнігі, разлічаныя на ўзрост 2 — 7 гадоў. Пераможца атрымае 7500 €, таксама праца пераможцы будзе апублікаваная выдавецтвам Clavis Publishing. Апошні тэрмін падачы кнігі на конкурс — 16 ліпеня 2018.

Таксама будуць адабраны работы для ўдзелу ў выставе ў Хассете. На дадзенай выставе дзеці вызначаць працу, якая ім больш за ўсё спадабаецца, аўтар атрымае прэмію — 750€.

У конкурсе могуць браць удзел усе, каму цікавы гэты конкурс. Прымаюцца як індывідуальныя, так і групавыя працы. Вынікі конкурсу будуць вядомыя ў верасні 2018. Працы могуць быць адпраўленыя на keycolours@hasselt.be або на Guido Gezellestraat 2 B-3500 Hasselt.

Кожная работа павінна мець:

  • назву
  • гісторыю для дзяцей узростам 2 — 7 гадоў, напісаную на не больш за 4 старонкі фармату А4. Гісторыя павінна быць падзелена на столькі тэкставых блокаў, колькі будзе ў кнізе;
  • 3 старонкі кнігі павінны абавязкова змяшчаць скончаныя каляровыя ілюстрацыі, астатнія старонкі павінны ўтрымліваць алоўкавыя накіды будучых ілюстрацый;
  • гісторыі могуць быць напісаны любым мастацкім стылем;
  • калі мова гісторый не англійская, нямецкая, галандскі ці французская, неабходна прадаставіць пераклад на адну з гэтых моў;
  • макет кнігі з 24 старонак (вокладка і тытульная старонка не лічыцца);
  • малюнкі павінны быць поўнапамерныя.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх