Студэнцкі семінар «Акселератар студэнцкіх ідэй»

action-2277292_960_720

Моладзь заўсёды гарыць ідэямі і заўсёды менавіта моладзь прасоўвае новыя ініцыятывы. Актывістамі становяцца з ранніх студэнцкіх гадоў. На трохдзённым семінары «Акселератар студэнцкіх ідэй» мы запрашаем абмеркаваць,  якія ідэі могуць зрабіць жыццё моладзі лепш.

На семiрары мы не толькі абмяркуем, але і дадзiм неабходны інструментар для рэалізацыі ідэй. Нашы трэнеры падзеляцца з вамі ведамі ў сферах менеджменту, навыкаў перамоваў, псіхалогіі самаацэнкі, каманднай працы, у тым ліку дыстанцыйнай, студэнцкага самакіравання і шмат іншага.

 

-Для каго гэты семінар?

Для студэнтаў I  1-4 курсаў з актыўнай жыццёвай пазіцыяй i з жаданнем рэалізоўваць свой патэнцыял

 

-Дзе і калі?

16-18 сакавіка (пт-нд)

Мінск, Караля 9 ( 10 хвілін пешшу ад метро Фрунзенская)

 

-Што вас чакае?

Каманда арганізатараў падрыхтавала для цябе блокі менеджменту, па развіцці навыку весці перамовы, працы ў камандзе, менеджменце валанцёрскіх арганізацый, дыстанцыйнай арганізацыі працы каманды, развіцця студэнцкага самакіравання і, вядома, незабыўныя ўражанні ад працы ў моладзевым асяроддзі.

 

Арганізацыйны унесак — 7 р. (Часткова пакрывае арэнду і кава-паўзу)

 

Дэдлайн падачы заявак: 12 Сакавіка 23:59

Вынiкi будуць вядомы 13 сакавiка

 

Для таго, каб прэтэндаваць на ўдзел у семінары, неабходна запоўніць ЗАЯЎКУ па адрасе:

https://docs.google.com/forms/d/1o6XxPFpvv684Qxn09Ve2xdc7ISorgKtYz7ik61wnxA8/edit

 

Усім удзельнікам семінара забяспечваецца харчаванне (абавязкова скажы арганізатарам, калі ты вегетарыянец), а для іншагародніх студэнтаў яшчэ і пражыванне і кампенсацыя квіткоў за праезд у Мінск і назад.

 

За навінамі аб семінары можа сачыць у нашай групе ў кантакце:

https://vk.com/event162961127

З пытаннямі вы заўсёды можаце звярнуцца да арганізатараў:

Email: juliadobyshuk@gmail.com

VK: https://vk.com/yulia.dobyshuk

 

Похожие записи

Верх