Конкурс фота-эсэ ад Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (прыз 250$)

medical-563427_960_720

Тэма конкурсу 2018 — унікальнае медыцынскае абслугоўванне: кожны чалавек павінен мець доступ да неабходных медыцынскіх паслуг добрай якасці і людзі не павінны мець фінансавыя цяжкасці з аплатай гэтых паслуг. Прызы: 1-е месца — 250$, пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае па 100$. Работы прымаюцца да 14 сакавіка 2018 на semmr@who.int. У тэме ліста трэба пазначыць: «UHC Photo Essay».

Катэгорыі конкурсу:

  • рэпрадуктыўнае здароўе, здароўе маці, дзяцей, падлеткаў і імунізацыя;
  • захворвання, якія перадаюцца;
  • неінфекцыйныя захворванні;
  • сістэмы аховы здароўя.

Эсэ павінна складацца з:

  1. 3 фатаграфіі высокай якасці. Фатаграфіі могуць быць чорна-белыя ці каляровыя;
  2. кароткага апісання (па 50 слоў да кожнай фатаграфіі), неабходна напісаць адну гісторыю па адной з тэм (катэгорый) конкурсу (усяго 150 слоў).
  3. Кожны канкурсант можа падаць на разгляд не больш за 2-х работ у адной і той жа або ў розных катэгорыях.

У конкурсе могуць браць удзел усе, каму цікавы дадзены конкурс: як індывідуальныя канкурсанты, так і прадстаўнікі арганізацый.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх