Пракоцаць мышцы сваёй асобы: трэнінг SOFT SKILLS GYM

people-2270641_960_720

SOFT SKILLS GYM запрашае на адкрытыя заняткі па навыках эфектыўнай прэзентацыі.

Калі: 20 сакавіка а 19:00.
Дзе: бізнэс-клуб Imaguru, вуліца Фабрыцыуса, 4, Мінск.

Навыкі прэзентацыі – гэта адна з чатырох падгруп “мягкіх навыкаў”, альбо soft skills. Яны патрэбны людзям, чый поспех у жыцці і прафесіі залежыць ад умення гаварыць граматна, упэўнена і ясна.

Калі вы:

  • маркетолаг;
  • HR-, GR- і PR-мэнэджар;
  • кансультант;
  • pre-sale мэнэджар;
  • мэнэджар па працы з кліентамі;
  • кіраўнік аддзела;
  • мэнэджар праектаў;
  • прадпрымальнік;
  • ці той/тая, хто жадае вучыцца прадстаўляць свае ідэі людзям, захапляць прамовай усіх слухачоў, расказваць проста пра цяжкае, перамагаць хваляванне, то гэтыя заняткі для вас!

2-гадзінная трэнероўка ўключае:

  • сесію па асновах публічнага выступлення;
  • працу ў групах і стварэнне прэзентацыі на канкрэтную тэму;
  • рэальныя выступы і фідбэк ад трэнера;
  • сесію па Soft skills для прафесійнага росту;
  • + гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з фарматам заняткаў і даведацца пра навінкі сезона ў SOFT SKILLS GYM.

Заняткі праводзіць трэнер SOFT SKILLS GYM – Міхаіл Лях.

Рэгістрацыя па спасылцы.

 

Источник

Похожие записи

Верх