Партнёрства з сімпатыяй: як прыцягнуць буйны брэнд

people-3152585_960_720

Часам вялікую ідэю складана ажыццявіць у адзіночку. Тады на дапамогу могуць прыйсці буйныя кампаніі — брэнды, якія адпавядаюць вашым каштоўнасцям, ідэям і аўдыторыі.

24 сакавіка  з 13:00 да 16:00 у Кніжнай шафе (пр-т Дзяржынскага, 9) на варкшопе «Партнёрства з сімпатыяй» Юлія Малькова, спецыялістка ў галіне маркетынгу і камунікацый, заснавальніца праектаў ProWomen By і Botanika, раскажа пра свой вопыт прыцягнення партнёраў. Удзел 25BYN па промакоду btnk15.

Юлія працавала па абодва бакі — ад супрацоўніка карпарацыі, які прымае рашэнні па партнёрстве з брэндамі, да заснавальніцы свайго праекта, які прыцягвае партнёраў з розных сфер.

Магчымы ўдзел з індывідуальнай кансультацыяй спікера (1 гадзіна). Кошт 60BYN. Гэты фармат падыдзе для тых, хто хоча разабраць свой кейс і праверыць правільнасць складзенага прапановы для прыцягнення партнёраў.

Калабарацыі і сумесныя праекты з іншымі — гэта не толькі спосаб рэалізаваць свой праект. Партнёры могуць павысіць статус, прыцягнуць новую аўдыторыю, павялічыць ахоп і дапамагчы ў продажах. Як жа прыцягнуць кампаніі да вашага праекту? Як прымусіць іх паверыць у вашу вялікую ідэю?

На варкшопе вы даведаецеся:
• як шукаць брэнды, гатовыя да партнёрства,
• што ўлічыць пры складанні камерцыйнай прапановы,
• што сказаць на перамовах, каб павялічыць шанцы на поспех,
• як адстойваць свае межы і не страціць свой праект.

Воркшоп будзе карысны:
• уладальнікам камерцыйных і сацыяльных праектаў,
• тым, хто хоча ўвасобіць ідэю і мае патрэбу ў падтрымцы партнёраў,
• тым, хто вёў перамовы з брэндамі, але не атрымаў станоўчага адказу.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх