Моладзевая канферэнцыя ў Непале

mount-everest-413_960_720

Glocal International Teen Conference запрашае падлеткаў з усяго свету, каб абмеркаваць галоўныя выклікі сучаснасці і будучыні.

Калі: 31 жніўня – 2 верасня 2018 года.
Дзе: Непал.

Міжнародная канферэнцыя – гэта выдатная магчымасць сустрэцца з аднагодкамі з усяго свету, абмеркаваць важныя пытанні без пераадолення бар’еру ўзросту. На ёй удзельнікі даведаюцца больш пра лідарства, сацыяльныя змены.

У канферэнцыі возьмуць удзел лідары сучаснай глабальнай супольнасці. Праграма мерапрыемства ахоплівае шырокі спектр актуальных тэмаў, якія маюць дачыненне да розных прафесійных абласцей. Мэта канферэнцыі – дапамагчы падлеткам зразумець усе нюансы лідарства і пашырэння магчымасцей у сучасным свеце.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 13 да 19 гадоў;
  • жаданне пашарыць свае веды праз узаемадзеянне з падлеткамі з розных краінаў.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у канферэнцыі платны – 200$. У гэтую суму ўваходзіць трансфер з аэрапорта, пражыванне, харчаванне, экскурсія па горадзе.

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 траўня 2018 года.

Падаць заяўку можна тут.

Источник

Похожие записи

Верх