Летняя школа ў Кыргыстане

mountains-811992_960_720

Летняя школа “Постсавецкая кіраванне: тэорыі, актары, кейсы” запрашае на 10 дзён у Кыргыстан.

Калі: 12-22 ліпенія 2018 года.
Дзе: Кыргыстан.

Мэта летняй школы – вывучыць і параўнаць функцыянаванне постсавецкіх дзяржаваў. Школа пачнецца з гістарычнага і палітычнага кантэкстаў, пасля ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца, як агульная савецкая прастора паўплывала на стасункі паміж дзяржавамі і іх эканоміку. Таксама будзе разгледжана пытанне: як неабходна разумець постсавецкі палітычны рэжым?

Параўноўваючы рэгіянальныя адрозненні постсавецкіх траекторый, удзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца, якія асобы бралі ўдзел у працэсе кіравання, што іх аб’ядноўвала і як яны змагаліся за ўладу і яе легітымнасць. Таксама асобная ўвага будзе нададзена такім пытанням, як каляровыя рэвалюцыі, арганізаваная злачыннасць, карупцыя.

Арганізатары школы – Інстытут еўрапейскіх даследаванняў (Institute for European Studies) сумесна з Еўрапейскім універсітэтам Віадрына (European University Viadrina Frankfurt Oder) і Акадэміяй АБСЕ ў Бішкеку.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • быць студэнтамі апошніх курсаў праграм бакалаўрыяту альбо студэнтамі магістратуры ці аспірантуры;
  • вучэбныя накірункі – палітычныя навукі, міжнародныя адносіны, сацыялогія і сумежныя дысцыпліны.

Неабходныя дакументы:

  • CV
  • матывацыйны ліст, у якім неабходна пазначыць сваю матывацыю да ўдзелу ў школе, як тэма паўплывае на даследаванні і прафесійную дзейнасць;
  • ведамасць з адзнакамі.

Усе дакументы неабходна злучыць у адзін пдф-файл і даслаць на е-адрас summerschooldaad@gmail.com.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на дорогу, пражыванне і харчаванне пераймаюцца арганізатарамі.

Дэдлайн – 8 красавіка 2018 года.

Источник

Похожие записи

Верх