Зрабі свой уснёсак у інклюзію: EVS у Бельгіі

dinant-2220459_960_720

Бельгійская арганізацыя Compagnons Bâtisseurs asbl шукае валанцёра для працы ў праектах нефармальнай адукацыі з людзьмі з асаблівасцямі.

Валанцёр будзе уключаны ў наступныя актыўнасці:

  • праграма “Валанцёрства, вольны час і інваліднасць”;
  • арганізацыя і анімацыя такіх праектаў, як працаўныя летнікі і моладзевыя абмены, мэта якіх у інтэграцыі моладзі з абмежаванымі магчымасцямі;
  • трэнінг для моладзевых лідараў летнікаў.

Патрабаванні да валанцера:

  • быць здольным камунікаваць па-французску на прыстойным узроўні, паколькі дзейнасць прадугледжвае шмат камунікацыі з людзьмі з ментальнымі асаблівасцямі, якія не ведаюць замежных моваў;
  • мець высокую матывацыю працаваць дзеля большай сацыяльнай уключаннасці і інклюзіі людзей з асаблівасцямі і меньшымі магчымасцямі;
  •  насалоджвацца жыццём у супольнасці і быць гатовым удзельнічаць у некалькіх мерапрыемствах у кампаніі вялікай колькасці людзей;
  • не баяцца офіснай працы за кампутарам, таму што некаторыя задачы па праекту будуць мець дачыненне да падрыхтоўкі і эвалюацыі актыўнасцяў.

Прымаючая арганізацыя: Compagnons Bâtisseurs asbl
Месца праекта: Marche-en-Famenne, Belgium
Пачатак праекта: кастрычнік 2018
Працягласць: 12 месяцаў

Для ўдзелу неабходна адправіць CV і матывацыйны ліст на ангельскай альбо французскай мове на evs@compagnonsbatisseurs.be

Дэдлайн: 6 красавіка 2018

Падрабязнасці пра праект можна знайсці тут.

 

Источник

Похожие записи

Верх