Стыпендыі на навучанне ў магістратуры ў Эстоніі

tallinn-2697613_960_720

Міністэрства замежных спраў Эстоніі абвяшчае пачатак прыёма заявак на стыпендыю для навучання ў магістратуры Талінскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Калі: 2018 – 2020.
Дзе: Эстонія, Талін.

Магістарскія праграмы:

  • Environmental Engineering and Management (1 стыпендыя);
  • Technology of Wood, Plastics and Textiles (1 стыпендыя);
  • Materials and Processes for Sustainable Energetics (1 стыпендыя);
  • Technology Governance and Digital Transformation (1 стыпендыя);
  • Communicative Electronics (2 стыпендыі).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходзіць з адной з праграмных краін: Арменія, Азербайджан, Грузія, Індыя, Мексіка, Турцыя, Украіна, Беларусь і В’етнам;
  • падаць папярэдне заяўку на адну з пералічаных вышэй праграм;
  • мець ступень бакалаўра альбо яе эквівалент;
  • добра валодаць ангельскай мовай (IELTS 5.5, TOEFL (iBT) 70 і іншыя тэсты).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя выплачваецца на працягу 2 гадоў (працягласць большасці магістарскіх праграм) і складае 400€ у месяц.

Як падацца?

Папярэдне трэба падаць заяўку на адну з магістарскіх праграм. Для атрымання непасрэдна стыпендыі неабходна адправіць матывацыйны ліст на study@ttu.ee. Матывацыйны ліст павінны змяшчаць:

  • назву праграмы магістратуры;
  • прычыны выбару Эстоніі для навучання;
  • прычыны выбару менавіта гэтай праграмы;
  • планы пасля заканчэння навучання.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 траўня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Источник

Похожие записи

Верх