Міжнародная летняя медыцынская школа і стажыроўка ў Егіпце

cairo-1980350_960_720

Міжнародная летняя школа для студэнтаў медыцынскіх факультэтаў і ВНУ штогод праходзіць у лякарні Каср аль-Айні (20 ліпеня — 11 жніўня ў 2018). Арганізатары стажыроўкі — грамадская арганізацыя Students ‘Scientific Society «SSS», арганізацыя заснавана студэнтамі-валанцёрамі, якія вывучаюць медыцынскія спецыяльнасці. Дэдлайн 20 траўня.

Праграма платная 10 дзён/9 начэй — 430 $. У гэты кошт уваходзіць:

  • трансфер з аэрапорта
  • вітальная вечарынка
  • пражыванне ў гасцініцы каля бальніцы
  • двухразовае харчаванне
  • вывучэнне клінічных дысцыплін на працягу 5 дзён на абраным курсе
  • транспарт да бальніцы і з лякарні для ўдзелу ў сацыяльных мерапрыемствах
  • экскурсіі
  • сімкарта, футболка, нататнік.

Дзякуючы гадовай праграме студэнты і студэнткі атрымаюць магчымасць не толькі стажыравацца ў адной з лепшых бальніц краіны, але асабіста пазнаёмяцца з культурай Егіпта і атрымаюць незабыўныя перажыванні і ўспаміны пра гэту зямлю.

Праграма падрыхтавана прафесіяналамі такім чынам, што студэнты і студэнткі будуць мець магчымасць не толькі працаваць, але і штодня прымаць удзел у сацыяльных мерапрыемствах і штотыдзень ездзіць на экскурсіі: Экскурсія ў Старажытны Каір і магчымасць убачыць піраміды, сфінкса, Гізу і музеі, экскурсія па ісламскім Каіры, паездка ў Александрыю — другі па велічыні горад Егіпта.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • студэнты медыцынскіх ВНУ, школ, факультэтаў;
  • студэнтам неабходна ведаць ангельскую мову.

 

Для ўдзелу ў школе неабходна:

  • запоўніць заяўку,
  • прадставіць пацверджанне залічэння на медыцынскі факультэт,
  • адсканаваную копію пашпарта,
  • адсканаваную копію фатаграфіі пашпартнага памеру,
  • пасля атрымання ліста, які пацвярджае залічэнне на навучанне, неабходна аплаціць кошт праграмы і прадаставіць копію квітка ў Каір (да 10 чэрвеня).

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх