Культурны лагер універсітэта Walailak University

phuket-3255483_960_720

Універсітэт Walailak University арганізоўвае культурны лагер у Тайландзе,  які ладзіцца 16-23 чэрвеня. Мэта лагера — прасоўванне супрацоўніцтва студэнтаў  і студэнтак паміж 160 удзельнікамі (100 — замежныя студэнты і 60 — студэнты з Тайланда). На працягу 8 дзён лагера ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць бліжэй пазнаёміцца ​​з правінцыяй Nakhon Si Thammarat Province і гістарычным горадам паўднёвага Тайланда — Бангкокам. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 31 сакавіка, спіс адабраных кандыдатаў будзе апублікаваны на старонцы ў Facebook 1 траўня 2018.

Універсітэт Walailak University забяспечвае:

  • бясплатным пражываннем
  • бясплатным харчаваннем
  • бясплатным трасферам з/у аэрапорт
  • аплатай білета ў адзін бок з правінцыі Nakhon Si Thammarat Province ў Бангкок 20 чэрвеня

Неабходна самастойна аплаціць авія-пералёт, квіток у адзін бок з Бангкока ў правінцыю Nakhon Si Thammarat Province 16 чэрвеня 2018, страхоўку.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўкі могуць студэнты ўніверсітэтаў або выпускнікі ўніверсітэтаў, любой спецыяльнасці;
  • павінны быць не старэйшыя за 30 гадоў;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.

 

Заяўку можна падаць анлайн і падаць неабходныя дакументы: фота, пашпарт, медагляд. Для студэнтаў — транскрыптаў з ацэнкамі, студэнцкі білет; для выпускнікоў — дыплом і калі ёсць пацвярджэнне аб працаўладкаванні. Эсэ і відэа. Эсэ 600 — 1000 слоў на тэму «What is your view on cultures without borders in the globalized world?» Фармат — PDF, шрыфт — Times New Roman 12. Відэа — працягласць 2 хвіліны, у відэа неабходна прадставіць сябе і эсэ. Відэа неабходна апублікаваць у Facebook з хэштэгам #wuculturalcamp2018. Дакументы прымаюцца на англійскай мове.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх