Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага Звязу: навучальны курс

hamburg-2976711_960_720

Працягваецца набор слухачоў на аўтарскі курс Алеся Лагвінца «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага Звязу».

Калі: красавік 2018 года.
Дзе: Беларусь.

Мэта курсу — прадаставіць дэталёвую карціну інтэграцыйных працэсаў і асноўных палітык Еўразвязу, прасачыць галоўныя этапы эвалюцыі ЕЗ, а таксама развіць у слухачоў навыкі аналізу сучасных еўрапейскіх працэсаў. У межах курсу прадугледжаны лекцыі, дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі з запрашэннем беларускіх і замежных экспертаў.

Запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе зацікаўленыя паглыбленым вывучэннем інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскім кантыненце. Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікат і змогуць разлічваць на рэкамендацыйныя лісты для ўдзелу ў іншых адукацыйных праектах.

Мова выкладання — беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курсу веданне ангельскай мовы пажаданае, але не абавязковае).

Першы занятак адбудзецца ў чацвер, 5 красавіка, з 19.00 да 20:50, на пляцоўцы Арт Сядзібы (Мінск, пр-т Машэрава 18).

Для ўдзелу ў курсе неабходна адзін раз запоўніць рэгістрацыйную форму.

Источник

Похожие записи

Верх