Міжнародны аздараўленча-лінгвістычны праект «Масты адукацыі»

sunrise-2775396_960_720

«Масты адукацыі» - гэта серыя дзіцячых міжнародных лінгвістычных лагераў у Беларусі і за мяжой па вывучэнні гутарковай англійскай мовы. Для ўдзелу ў зацікаўленым лагеры неабходна перайсці па электроннай спасылцы і запоўніць  анлайн анкету на ўдзел (гл. ніжэй). Арганізатары маюць права не разглядаць анкеты, якія запоўнены не цалкам або некарэктна. Удзел платны, 1 змена 24.06.2018-7.07.2018, 2 змена, 8-21.07.2018 года.

Мэта моўных лагераў — стварэнне ўмоў для моладзі і дзяцей з розных краін для зносін, паглыбленага вывучэння гутарковай замежнай мовы, папулярызацыя ідэй талерантнасці і ўзаемаразумення паміж людзьмі.

Умовы ўдзелу ў праекце:
• Сяброўства ў Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА (неабходна напісаць заяву на ўступленне ў арганізацыю)
• Вывучэнне замежнай мовы на працягу не менш за 1 года
• Аплата ўнёску ўдзелу ў праекце

Аздараўленча-лінгвістычныя лагеры 2018 года ў Польшчы, г.Пулавы:
«Мост англійскай мовы і культуры» (Польшча), 2 змены

  • Удзельнікі: школьнікі ад 12 да 18 гадоў.
  • Кошт у эквіваленце 425 еўра.
  • У кошт уваходзіць: трохразовае харчаванне, транспарт Мінск-Пулавы-Мінск, басейн, штодзённыя заняткі па гутарковай ангельскай мове з замежнымі педагогамі, культурная і забаўляльная праграма, доступ у інтэрнэт, суправаджэнне дзяцей беларускімі педагогамі.
  • Будзе аказана садзейнічанне ў арганізаваным атрыманні шэнгенскай візы.
  • Дадаткова па жаданні ўдзельнікаў будуць арганізаваны экскурсіі ў Варшаву і іншыя гарады.

1 змена, 24.06.2018-7.07.2018 года
Электронная анкета для запаўнення

2 змена, 8-21.07.2018 года
Электронная анкета для запаўнення
Кантактная асоба: Дзмітрый Юр’евіч, +375 29 686 25 82

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх