Міжнародны валанцёрскі археалагічны лагер «Замкі Беларусі»

ruin-3198935_960_720

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» у партнёрстве з Замкавым комплексам «Мір» праводзіць міжнародны валанцёрскі археалагічны лагер «Замкі Беларусі» Арганізатары забяспечваюць: трохразовае харчаванне, кава-паўзу, пражыванне ў інтэрнаце мясцовага каледжа (3-4 чалавекі ў пакоі), культурную і адукацыйную праграму, экскурсіі па Мірскаму замку і г.п. Мір. Жадаючым узяць удзел у праекце неабходна да 1 чэрвеня 2018 года запоўніць электронную анкету.

Праект будзе рэалізаваны ў дзве змены:

  • 22.07-31.07.2018 — узрост 18-30 гадоў
  • 2.08.-2018/08/11 — узрост 18-30 гадоў

 

Месца правядзення — г.п. Мір, Гродзенская вобласць. У праекце прымуць удзел маладыя людзі з Беларусі і іншых краін у колькасці 30 чалавек. Асноўныя работы ў рамках праекта будуць выконвацца на тэрыторыі палаца князёў Святаполк-Мірскіх кан. XIX — пач. XX стст.

У рамках праграмы валанцёрскага лагера прадугледжаны археалагічныя працы, культурная і адукацыйная праграма.

Умовы ўдзелу:

  • на конкурснай аснове запрашаюцца ўдзельнікі ва ўзросце 18-30 гадоў;
  • археалагічныя працы на працягу 6 гадзін у дзень выконваюцца на валанцёрскай аснове;
  • праезд да месца правядзення лагера і назад ажыццяўляецца самастойна;
  • унёсак удзелу ў праекце — 20BYN.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх