Праграма малых грантаў Амбасады ЗША — 2018 (да 20 000$)

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвясціла конкурс на атрыманне грантаў на 2018 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый. Максімальны бюджэт заяўкі: 20 000$. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 красавіка 2018 г.

 

Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:

  • грамадскаму дыялогу
  • ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў
  • узмацненню мясцовых супольнасцяў
  • мясцоваму самакіраванню
  • інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва
  • гендэрнай роўнасці
  • рэформам рынкавай эканомікі
  • паляпшэнню інфармаванасці ў пытаннях навакольнага асяроддзя і  вырашэнню экалагічных праблем.

Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах будуць мець сур’ёзную перавагу.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх