Асветна-практычная паездка ў Малдову

moldava-1707792_960_720

Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запращаюць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, рэгіянальных дзяржаўных органаў і ўстаноў, а таксама журналістаў, якія зацікаўлены ў актывізацыі міжсектарнага дыялогу, у асветна-практычную паездку ў Малдову.

Калі: 21-26 траўня 2018 года.
Дзе: Малдова.

Азнаямленчая паездка ладзіцца ў межах доўгатэрміновай акцыі “Разам да справы”, закліканай дапамагчы ініцыятывам і арганізацыям у рэгіёнах Беларусі развіваць свае гарады і мястэчкі, рабіць іх больш утульнымі і квітнеючымі і багатымі на цікавыя падзеі.

Удзельнікі паездкі пазнаёмяцца з прынцыпамі і практыкамі інклюзіўнымі мясцовага і рэгіянальнага развіцця ў Малдове, са шляхам рэформ, сучасным станам і планамі краіны і яе асобных рэгіёнаў на будучыню.

“СІМПА” і “Будзьма беларусамі!” рыхтуюць візіты ў нацыянальныя і рэгіянальныя дзяржаўныя ўстановы, сустрэчы з грамадскімі арганізацыямі, бізнэсам, медыя і экспертамі ў пытаннях мясцовага кіравання і развіцця.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі, звязаныя з удзелам у асветна-практычнай паездцы, арганізатары бяруць на сябе. Колькасць месцаў абмежаваная!

Дэдлайн падачы заяўкі – 23 красавіка, 11:00.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Источник

Похожие записи

Верх