World Meet Summit у ЗША і Аўстраліі

business-3152586_960_720

Саміт World Meet Summit 2018 шукае актыўную натхнёную моладзь. 

Калі: 20-28 жніўня (ЗША) і 2-9 лістапада (Аўстралія).

Саміт складаецца з дзвюх частак: у Нью-Ёрку (ЗША) і Сіднэі (Аўстралія). Саміт збярэ моладзь з усіх краін свету. Падчас саміта ўдзельнікі будуць уцягнутыя ў крос-культурны дыялог і даведаюцца шмат новага праз унікальную перспектыву.

Праграма складаецца з трэнінгаў, ментарства, семінараў. Мэта – матываваць моладзь да ўдзелу ў стварэнні і ўмацаванні пераменаў у сацыяльным, эканамічным, палітычным і экалагічным асяроддзі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-35 гадоў;
  • браць актыўны ўдзел у сацыяльным, палітычным, эканамічным ці экалагічным жыцці сваёй супольнасці;
  • мець жаданне дзяліцца досведам і ідэямі.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць візы, авія-перадёты, страхоўку, пражыванне, харчаванне і прадастаўляюць невялікую стыпендыю.

Падаць заяўку можна тут. Пры рэгістрацыі неабходна заплаціць унёсак – 50 даляраў.

Дэдлайн – 15 ліпеня 2018 года.

Источник

Похожие записи

Верх