Першы беларускі Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга ўзросту

notebook-1289220_960_720

На Першы беларускі форум-Фэст універсітэтаў трэцяга ўзросту (25-27 траўня ў Мінску) да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх, міжнародных і замежных арганізацый, якія займаюцца адукацыяй і актывізацыяй пажылых людзей, адстойваннем інтарэсаў пажылых людзей, прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады, міжнародныя эксперты. Запоўненую анкету-заяўку, анкету арганізацыі/праекта для публікацыі ў электронным каталозе арганізацый-удзельнікаў Форуму-Фестывалю неабходна даслаць не пазней за 7 траўня 2018 г.

Арганізатары не кампенсуюць транспартныя выдаткі і пражыванне. Для іншагародніх ёсць магчымасць арганізацыі харчавання і пражывання ў г. Мінску.

Мэтамі Форуму-Фестывалю, які пройдзе 25-27 траўня ў Мінску, з’яўляюцца:

  • новая інфа аб міжнародных і нацыянальных стратэгіях дзеянняў па пытаннях старэння насельніцтва і ролі некамерцыйных арганізацый, акадэмічнай супольнасці, розных адукацыйных пляцовак для дарослых людзей у рэалізацыі гэтых стратэгій;
  • умацаванне супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія займаюцца працай па адукацыі і актывізацыі сталых людзей, а таксама абмеркаванне прыярытэтаў і механізмаў сумеснай працы;
  • абмен вопытам і прэзентацыя лепшых практык дзейнасці ў сферы адукацыі і актывізацыі сталых людзей.

У першы дзень Форуму-Фестывалю адбудзецца дыскусія «Міжнародныя і нацыянальныя планы дзеянняў па пытаннях старэння і месца некамерцыйных арганізацый, акадэмічнай супольнасці, розных адукацыйных пляцовак для дарослых людзей у рэалізацыі гэтых планаў».

У другі дзень адбудзецца Форум партнёрства, прысвечаны абмеркаванню магчымасцей супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія займаюцца адукацыяй дарослых людзей.

У гэтай частцы праграмы будуць прадстаўлены вопыт краін Балтыі, Польшчы і Украіны па арганізацыі ўзаемадзеяння паміж рознымі арганізацыямі, якія клапоцяцца аб павышэнні якасці жыцця сталых людзей. Падчас Форуму будзе абмеркавана пытанне аб стварэнні ў Беларусі нефармальнай сеткі арганізацый, якія займаюцца адукацыяй дарослых людзей.

У гэты ж дзень пачнецца Фестываль лепшых практык, у рамках якога прадстаўнікі беларускіх і замежных арганізацый змогуць прадставіць свае майстар-класы, прэзентацыі, выставы. Скончыцца Форум-Фэст урачыстым канцэртам, які адбудзецца 27 мая.

Умовы ўдзелу:

  • Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку.
  • Пасля атрымання пацверджання аб адабрэнні вашай заяўкі, неабходна аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 5BYN і даслаць копію дакумента аб аплаце па электроннай пошце forum.fest2018@gmail.com
  • Да ўдзелу ў мерапрыемстве будуць запрошаныя ўдзельнікі, заяўкі якіх былі адобраны і аплацілі рэгістрацыйны ўзнос.
  • Рэгістрацыйны ўнёсак будзе накіраваны на кампенсацыю арганізацыйных выдаткаў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем мерапрыемства.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх