“Разам да справы”: абвяшчаецца конкурс праектных ідэй

razam_da_spravy

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы” абвяшчаюць конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.

Калі ў вас ёсць рэалістычная, распрацаваная ідэя, якая:

  • яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў мясцовага развіцця;
  • спрыяе міжсектарнаму супрацоўніцтву на карысць развіцця мясцовых і/ці рэгіянальных супольнасцяў і дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой;
  • умацоўвае грамадзянскую ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;
  • спрыяе абароне і прасоўванню правоў і інтарэсаў пры сумеснай дзейнасці;
  • павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў;

дасылайце заяўку на скрыню razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”.

Хто можа ўзяць удзел:

любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці;

дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі;

фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.

Заяўка мусіць утрымліваць:

імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;

назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў);

мэтавыя аўдыторыі (на каго скіраваныя вынікі праекта);

актуальнасць/унікальнасць ідэі;

якім чынам будзе наладжанае міжсектарнае супрацоўніцтва;

калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Тэхнічныя патрабаванні:

Заяўка мусіць быць дасланая ў фармаце Word;

Бюджэтная частка павінная ўтрымліваць артыкулы выдаткаў і сумаў, якія ёсць і якія неабходныя;

Рэалізацыя праектнай ідэі мусіць быць здзейсненая ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2018 г.

Усе дасланыя прапановы будуць разгледжаныя экспертнай радай.

Для ідэяў-пераможцаў кампанія “Будзьма беларусамі!” дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.

Важна: экспертная рада будзе ацэньваць не толькі якасць распрацоўкі праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць і ўцягнутасць розных групаў у яе рэалізацыю, але і суразмернасць запланаваных мерапрыемстваў з іх затратнай часткай.

Прыём ідэй: да 20 мая 2018 г. уключна праз скрыню razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 мая 2018 г. на сайце budzma.by.

Маеце пытанні? Пішыце нам на электронную пошту!

Похожие записи

Верх