Намалюй сняданак шчыгела!

european-goldfinch-3331348_960_720

АПБ праводзіць конкурс малюнкаў на тэму “Чым шчыгел снедае?”

Птушка года – аматар насення пустазелля. Якога менавіта? Прапануем дазнацца пра гэта самастойна і адлюстраваць у сваіх малюнках шчыгела за сняданкам.

Гэта яркая птушка так і просіцца на малюнак. Дарэчы, шчыгела можна знайсці і на знакамітых творах мастацтва: на карціне Рафаэля “Мадонна са шчыгелам” або на палатне Босха з цэнтральнай панелі трыптыху “Сад зямных асалодаў”.

Мэта конкурса – паказаць прыгажосць шчыгела, адзначыць асаблівасці яго жыцця і патлумачыць, як чалавек можа дамагчы гэтай птушцы.

СПАМПАВАЦЬ ПАЛАЖЭННЕ КОНКУРСА

На конкурс прымаюцца малюнкі, выкананыя фарбамі ад рукі ў розных тэхніках.

Працы трэба дасылаць або прыносіць да 1 ліпеня 2018 года на адрас офіса АПБ: 220114, г. Мінск, вул. Парніковая, 11, пам. 4.

Усе пераможцы атрымаюць дыпломы і прызы!

Похожие записи

Верх