Конкурс на выкананне працы аналітыка

office-3295556_960_720

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава аб’яўляе конкурс на выкананне працы аналітыка у працэсе распрацоўкі «Нацыянальнага індэксу стану правоў чалавека ў Беларусі». Занятасць няпоўная занятасць, месца: Беларусь. Тэрміны працы: травень-снежань 2018 года. Заяўкі прымаюцца да 15 траўня 2018 г.

Абавязкі аналітыка прадугледжваюць удзел у працы экспертнага калектыву і вырашэнне наступных задачаў:

 

  • агляд і аналіз існуючых падыходаў вымярэння стану з правамі чалавека ў Беларусі і за яе межамі;
  • удзел у кансультацыях і працоўных семінарах па выпрацоўцы метадалогіі індэксу;
  • збор эмпірычнай інфармацыі (у межах вызначаных накірункаў);
  • асноўная роля ў напісанні выніковай аналітычнай справаздачы.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. Матывацыя да ўдзелу ў грамадскіх і аналітычных праектах;
  2. Спецыяльная адукацыя ў сферы палітычных навук, эканомікі, сацыялогіі ці сумежных дысцыплін;
  3. Досвед працы ў дзяржаўнай ці прыватнай аналітычнай, даследчай ці адукацыйнай установе не менш за 2 гады;
  4. Валоданне беларускай і рускай мовамі;
  5. Валоданне англійскай мовай на ўзроўні дастатковым для працы са спецыяльнай літаратурай па праблеме праекту.

Патрабаванні, якія з’яўляюцца пажаданымі, але не абавязковымі:

  • Наяўнасць акадэмічнай ступені ў галіне палітычных, сацыяльных навук ці эканомікі,
  • Практычны досвед у правядзенні ацэнак і маніторынгаў, складанні індэксаў, сектарнага аналізу.
  • Для падачы заяўкі, калі ласка, дашліце CV на адрас belarus@humanrightshouse.org  (у тэме ліста пазначце: “Заяўка на пазіцыю аналітыка”).

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх