Міжнародны мастацкі конкурс COAL 2018 па праблемам экалогіі

global-3371528_960_720

Міжнародны мастацкі конкурс COAL 2018 для мастакоў з усіх краін свету, якім падабаецца марыць і эксперыментаваць, трансфармаваць тэрыторыю, жыццё, арганізацыі. Разам яны ствараюць новае бачанне будучыні спадчыны і праз аптымістычныя працы ствараюць матывацыю, якая патрэбна для рэалізацыі пераменаў, якія неабходныя для стварэння больш устойлівага свету. Пераможца атрымае 5000€ і рэзідэнцыю з дадатковым фінансаваннем у паўночнай Францыі. Заяўка прымаецца да 12 чэрвеня 2018.

Конкурс COAL стаў сродкам ідэнтыфікацыі і прасоўвання мастакоў сярод шырокай грамадскасці, палітычных дзеячаў і прафесіяналаў культуры і экалогіі. Кожны год узнагароджваюцца 10 візуальных праектаў, якія асвячаюць праблемы экалогіі.

Крытэрыі ацэньвання:

  • мастацкая значнасць
  • адпаведнасць (разуменне тэмы)
  • арыгінальнасць (уменне прадастаўляць новыя падыходы, тэмы і пункты гледжання)
  • педагогіка (уменне перадаць мессендж і павысіць дасведчанасць)
  • сацыяльны падыход (уцягнутасць, эфектыўнасць, сацыяльная дынаміка, рэальныя гісторыі)

эка-дызайн і рэалізацыя.

Заяўка павінна складацца з наступных дакументаў у фармаце pdf, не больш за 20 старонак:

  • заяўка
  • апісанне прапанаванага праекта, у дэталях трэба апісаць яго мастацкі ўплыў і адпаведнасць пытанням навакольнага асяроддзя;
  • 2 візуальных ілюстрацыі праекта;
  • кароткае апісанне тэхнічных аспектаў праекта, а менавіта — з чаго і як будзе стварацца;
  • бюджэт;
  • CV і партфоліо.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх