Міжнародны дзіцячы конкурс на лепшы дызайн паштоўкі

pencil-690050_960_720

Міжнародны конкурс ShinHan Postcard Art Contest праводзіцца ўжо не першы год. Мэта конкурсу — адукацыя і дапамога маладым талентам з Паўднёвай Карэі і іншых краін. У гэтым годзе ў гонар гадавіны конкурсу, прымаюцца работы ад канкурсантаў з усіх краін свету. Браць удзел могуць вучні і студэнты 4-18 гадоў, якім цікава мастацтва, з усіх краін свету. Неабходна стварыць паштоўку да 31 траўня 2018.

Узроставыя катэгорыі канкурсантаў:

  • 4 — 6 гадоў
  • 7 — 12 гадоў
  • 13 — 15 гадоў
  • 16 — 18 гадоў

Прызы:

  • Гран-Пры — сертыфікат і 1000 000 KRW (каля 900$)

Першае месца:

  • 4 — 6 гадоў — 700 000 KRW
  • 7 — 12 гадоў — 500 000 KRW
  • 13 — 15 гадоў — 300 000 KRW
  • 16 — 18 гадоў — 300 000 KRW
  • Другое месца (4 канкурсанта) — за 100 000 KRW і падарункі ад арганізатараў канкурсанту кожнай узроставай катэгорыі
  • Трэцяе месца (8 канкурсантаў) — сертыфікат і падарункі ад арганізатараў
  • Чацвёртае месца (200 канкурсантаў) — сертыфікат і падарункі ад арганізатараў
  • Больш за 500 канкурсантаў атрымаюць сертыфікаты.

Як прыняць удзел?

  1. Адправіць сваю ўнікальную працу (любы малюнак 14.7см × 10см на паперы) па пошце:
  2. 154, Bulgwang-ro, Eunpyeong-gu, Seoul, 03360, Republic of Korea
  3. Запоўніце бланк заяўкі
  4. Прачытайце ўмовы конкурсу.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх