Семінар для маладых еўрапейскіх журналістаў у Германіі

home-office-336377_960_720

Семінар для маладых еўрапейскіх журналістаў М100 10-19 верасня 2018 — частка абноўленай штогадовай міжнароднай медыя канферэнцыі M100 Sanssouci Colloquium ў Патсдаме, Германія. Праграма прыгатавана для маладога пакалення журналістаў і рэдактараў узростам 18 — 26 гадоў. У дабавак да развіцця практычных і тэарэтычных ведаў у галіне журналістыкі і журналісцкай дзейнасці, мэта семінара — усталяваць кантакт і доўгатэрміновыя адносіны. Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне. Дэдлайн — 12 чэрвеня 2018.

Працоўная мова семінара — англійская. У канцы ўдзельнікі і ўдзельніцы наведаюць міжнародную медыя канферэнцыю M100 Sanssouci Colloquium.

У 2018 годзе семінар прысвечаны тэме: «Журналістыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках». Палітычныя думкі ўсё больш і больш фармуюцца ў сацыяльным асяроддзі. Заяўка складаецца з эсэ, CV і матывацыйнага ліста. Мова ўсіх дакументаў — англійская.

Інструкцыі па напісанні эсэ:

  • Коратка апішыце тэрмін «палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках».
  • Апішыце магчымасці і абмежаванні палітычнай адукацыі ў вашай краіне, выкарыстоўваючы канкрэтныя выпадкі.
  • Падайце свае ідэі праекта, накіраванага на палітычнае адукацыю.
  • Максімальная колькасць знакаў з прабеламі — 6000.
  • Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе праз Skype.
  • Заяўкі прымаюцца на электронную пошту s.wellek@m100potsdam.org (Sophia Wellek).

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх