Трэнінг у галіне правоў жанчын

wood-3157395_960_720

Балгарская фонд Bulgarian Gender Research Foundation сумесна з партнёрамі арганізоўвае трэнінг для маладых юрыстаў(к). Праграма была створана ў 2004 годзе з мэтай навучання і павышэння навыкаў маладых юрыстаў(к) і адвакатаў(к) з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праграма складаецца з трох сесій (1 тыдзень кожныя 6 месяцаў). Першая сесія — 15 — 25 лістапада 2018. Арганізатары аплочваюць выдаткі. Заяўкі прымаюцца да 13 ліпеня 2018.

Для ўдзелу ў трэнінгу будуць адабраны 25 кандыдатаў — юрысты, адвакаты, юрыдычныя кансультанты, чыя праца мае дачыненне да правоў чалавека ці правах жанчын.

На трэнінгу будуць закрануты такія тэмы:

  • гвалт супраць жанчын і хатні гвалт;
  • сексуальнае і рэпрадуктыўнае здароўе;
  • сацыяльныя і эканамічныя правы і дыскрымінацыя пры працаўладкаваннi;
  • мульцідыскрымінацыя.

Арганізатары аплочваюць асноўныя выдаткі, звязаныя з удзелам у дадзеным трэнінгу:

  • кошт навучання;
  • транспартныя выдаткі — транспартныя выдаткі аплачваюцца па прад’яўленні квіткоў, таксама будзе прадастаўлены трансфер з і ў аэрапорт;
  • пражыванне ў гасцініцы — па 2 чалавекі ў нумары;
  • поўны пансіён — харчаванне, ланч або эквівалентная фінансавая кампенсацыя;
  • навучальныя матэрыялы.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі ад юрыстаў, адвакатаў, юрыдычных кансультантаў, чыя праца мае дачыненне да правоў чалавека ці правоў жанчын;
  • з краін Цэнтральнай, Усходняй Еўропы;
  • павінны быць зацікаўлены правамі жанчын і павінны мець матывацыю выкарыстоўваючы легальныя інструменты змагацца з гвалтам і парушэннямі правоў жанчын;
  • неабходна мець мінімум 1 год вопыту работы, звязанага з абаронай правоў жанчын;
  • неабходна мець базавыя веды і разуменне міжнародных і рэгіянальных правоў чалавека, юрыдычных стандартаў і інструментаў;
  • павінны прымаць удзел ва ўсёй праграме інстытута (3 сесіі — 1 тыдзень у 6 месяцаў);
  • неабходна ведаць ангельскую мову.

 

Удзельнікам неабходна запоўніць заяўку і адправіць яе разам з CV, двума рэкамендацыйнымі лістамі і лістамі падтрымкі ад кіраўніка арганізацыі/установы ў якой вы працуеце на office@bgrf.org.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх