Сустрэча гік-каміт: як стварыць лагатып

desktop-1985856_960_720

17 чэрвеня, а 12.50 адбудзецца майстар-клас пра стварэнне лагатыпаў. Акцэнт рабоіцца на лагатыпы грамадскіх праектаў і ініцыятыў. Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой). Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Пра лагатыпы напісана гара кніг, але крэаціўнаму і творчаму працэсу немагчыма навуцца па кнігах. Гэта магчыма толькі на практыцы. І толькі камунікацыя паміж дзвюма бакамі (дызайнерам і замоўцай) прыводзіць да рэальнага поспеху ў стварэнні як лагатыпа, так і ўвогуле любога элемента дызайна.

Запрашаюцца дызайнеры і прадстаўнікі ініцыятыў, перад якімі стаіць задача стварэння лагатыпа, ці змена старога лога на новый.

План сустрэчы:

  • З чаго павінен складацца добры лагатып: формы, колеры, шрыфты.
  • Працэсс ад прыдумвання да рэалізаці.
  • Гісторыі стварэння лагатыпаў: Doika, Лічбавая Майстэрня, Куток Раварыста, Мапа грамадскіх ініцыятыў, Гік-Лаўка.
  • Кансультацыя і каментары да вашых лагатыў.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх