Форум у Венгрыі па экалагічным вымярэнні сацыяльнага прадпрымальніцтва

environmental-protection-683437_960_720

Форум па экалагічным вымярэнні сацыяльнага прадпрымальніцтва у Венгрыі  – гэта мерапрыемства і абмен, які будзе падтрымліваць  міжсектарнае супрацоўніцтва і наладжванне партнёрства паміж Erasmus+ фармальным і нефармальным сектары, таксама як і сацыяльным бізнесам па ўсіх пытаннях, звязаных з сацыяльным прадпрымальніцтвам і наавучаннем, са спецыяльным фокусам на экалогію і ахову навакольнага асяроддзя. Форум пройдзе ў 27-30 лістапада. Праграма фінансуецца Erasmus+: пакрываюцца выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне. Падаць заяўку анлайн да 16 верасня 2018.

Мэты праекта:

  • падтрымаць міжсектарнае ўзаемадзеянне і наладзванне партнёрства паміж актарамі экасістэмы сацыяльнага прадпрымальніцтва;
  • павысіць інфармаванасць і прасунуць экалагічнае вымярэнне сацыяльнага прадпрымальніцтва;
  • даць магчымасць для наладжвання кантактаў і абмен ідэямі, інструментамі, метадамі, выклікамі і лепшымі практыкамі;
  • выкарыстаць сацыяльнае прадпрыемства як сродак заахвочвання моладзі да падтрымання іх прадпрымальніцкіх навыкаў;
  • падтрымаць крэатыўнасць, інавацыі, удзел, разнастайнасць і сацыяльную інклюзію моладзі;
  • прадставіць інфармацыю пра Erasmus+ і іншыя магчымасці для спрыяння сацыяльнаму прадпрымальніцтву;

 

Мэтавая група: 80 удзельнікаў і ўдзельніц з наступным прафесійным бэкграўндам: ассацыяцыі кааператываў; сфера працаўладкавання, прадпрымальніцтва і сервісаў, падтрымліваючых сацыяльныя інавацыі (Гандлёвыя палаты, інкубатары, акселератары, банкі); прадстаўнікі фармальнай адукацыі; фундацыі; прадстаўнікі лакальных і рэгіянальных адміністрацый; даследчыкі; (сацыяльныя) прадпрымальнікі; моладзевыя працаўнікі.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх