Для інфармацыйнага цэнтра па захаванні ласасёвых рыб у Варнянах трэба зрабіць тры адукацыйныя кампутарныя гульні. Запрашаем дасылаць прапановы да 26 чэрвеня ўключна.
У прапановах павінны быць адлюстраваныя:
- наяўнасць адпаведных навыкаў супрацоўнікаў і абсталявання для належнага выканання работы (пажаданы пазітыўны вопыт выканання аналагічных работ),
- меркаваныя сродкі выканання (мовы праграмавання, рухавікі, асяроддзі з падцверджаннем адпаведнасці ТЗ, асабліва ў сэнсе міжплатформеннасці),
- арыентыровачны каляндарны план выканання,
- прапанова па кошце для АПБ у эквіваленце еўра (разлік будзе праводзіцца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе на адпаведную дату).
Прапановы дасылаць з тэмай «Игры: лосось» на info@ptushki.org з копіяй на famfrut@tut.by да 26 чэрвеня ўключна. Кампутарныя гульні для Ласасёвага цэнтра ствараюцца ў межах праекта “Развіццё і ўмацаванне сеткі захавальнікаў вакол значных водна-балотных угоддзяў».