Human Camp ад Human Constanta (23-28 ліпеня) на Берасцейшчыне

HC бел

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на Летні праваабарончы творчы лагер па тэме правоў чалавека і недыскрымінацыі Human Camp 2018!

 

Пра што?

Human Camp – гэта пяцідзённы лагер на Берасцейшыне, дзе мы будзем навучаць правам чалавека і недыскрымінацыі метадамі нефармальнай адукацыі.

 

За 5 дзён мы прапануем:

- пазнаёміцца з праваабаронцамі з шматгадовым практычным досведам;

- даведацца базавыя паняткі правоў чалавека;

- разабрацца ў аспектах недыскрымінацыі;

- прапампавацца ў тэме правоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама ў тэме інфармацыйных свабод;

- пакрэатывіць з творчымі людзьмі на тэму правоў чалавека;

- навучыцца рабіць майстар-класы для бежанцаў і бежанак;

- пазнаёміцца з аднадумцамі і патусіць на прыродзе.

 

Для каго?

Мы шукаем актыўную моладзь, якая цікавіцца правамі чалавека і гатовая будаваць недыскрымінацыйнае грамадства разам, дапамагаць бежан(-цам\-кам). Перавага будзе аддавацца удзельнікам і ўдзельніцам з Брэсцкага рэгіёну.

 

Калі і дзе?

Human Camp адбудзецца на Берасцейшчыне на спецыяльнай сядзібе.

Заезд 23га ліпеня пад вечар (панядзелак) і да абеду 28га ліпеня (субота).

Ежа, жытло і праезд — за намі.

Як паўдзельнічаць?

Запоўніце анкету да 2 ліпеня ўключна. Таксама мы просім дадаць кароткую матывацыю ў фармаце відэа, чаму хочаце прыняць удзел – можна дадаць спасылку\файл ў анкету, альбо даслаць на мэйл info@humanconstanta.by

 

Да 7 ліпеня мы паведамім пра вынікі адбору.

 

Далучайся!

Похожие записи

Верх