Конкурс відэаролікаў, якія дэманструюць працу маладых міратворцаў

camera-690163_960_720

Ініцыятыва Youth Peace Initiative арганізоўвае відэа-конкурс The Next Generation Peacebuilders Video Contest. Мэта дадзенага конкурсу — паказаць як працуюць маладыя міратворцы. Лепшыя відэаролікі атрымаюць прыз Youth Carnegie Peace Prize. Ролікі прымаюцца на конкурс да 20 жніўня 2018.

 

Пакажыце свету, як вы спраўляецеся з такімі цяжкасцямі:

  • Фінансаванне — фінансавая падтрымка маладых міратворцаў.
  • Падахвочванне моладзі прымаць удзел у працэсах фарміравання свету і палітычнай трансфармацыі.
  • Стварэнне і арганізацыя бяспечных і крэатыўныя месцаў для моладзі.

 

Аўтар лепшага відэароліка атрымае тытул моладзевага пасла ‘Youth Ambassador of the Peace Palace’ і будзе запрошаны на саміт One Young World Summit і канфэрэнцыю Carnegie Peace Building Conversations Conference ў Гаагу, Нідэрланды.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • відэа павінны дэманстраваць працу маладых міратворцаў;
  • узрост канкурсантаў: 18 — 29 гадоў.

 

Патрабаванні да відэа:

  • 1280 × 720 пікселяў;
  • максімальная працягласць — 3 хвіліны.

Крытэрыі ацэньвання:

  • Эфектыўнасць у вырашэнні пералічаных вышэй цяжкасцяў.
  • Крэатыўнасць і арыгінальнасць.
  • Наколькі міратворчая ініцыятыва з’яўляецца моладзевай.
  • Відэаролік разам з бланкам заяўкі трэба даслаць на youthprize@peacepalace.org

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх