РАДА шукае проджэкт-менеджара(ку)

dream-job-2904780_960_720-e1509700091515

Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА шукае проджэкт-менеджара або менеджарку доўгатэрміновай адукацыйнай праграмы для моладзевых арганізацый і ініцыятыў: Акадэмія першых [перазагрузка]! CV з матывацыяй прымаюцца да 15 ліпеня на адрас gensec@rada.fm. Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаныя на сумоўе.

Абавязкі:

  • вядзенне праграмы ад запуску да справаздачнага перыяду (1,5 года);
  • маніторынг праграмы падчас яе рэалізацыі;
  • пастаянная камунікацыя з камандай праграмы, а таксама яе ўдзельнікамі і ўдзельніцамі;
  • арганізацыя асноўных мерапрыемстваў праграмы;
  • падрыхтоўка справаздачы па заканчэнні праграмы.

 

Каго шукаем:

  • абавязковы вопыт працы ў праектнай дзейнасці не меншы за 2 гады;
  • веданне моладзевага сектара, асноўных арганізацый і ініцыятыў;
  • гнуткасць і здольнасць хутка адаптавацца да сітуацыі;
  • стрэсаўстойлівасць і soft skills для працы ў камандзе;
  • пажадана веданне англійскай мовы.

Па ўсіх пытаннях пішыце на info@rada.fm.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх