Фінскі фонд FLC абвясціў аб прыёме грантавых заявак 2018-2019

right-597134_960_720

Пасольства Фінляндыі абвяшчае конкурс праектаў для беларускіх арганізацый у рамках Фонду мясцовага супрацоўніцтва (FLC). Прыярытэтнымі абласцямі праектаў у Беларусі на 2017 — 2020 гг. з’яўляюцца: барацьба з карупцыяй і гендэрная роўнасць/пашырэнне правоў і магчымасцяў дзяўчынак і жанчын. Апошні тэрмін падачы праектных заявак: панядзелак, 15 кастрычніка 2018 г. да 12:00.

FLC дапамагае беларускім суб’ектам грамадзянскай супольнасці ажыццяўляць праекты з выразнай мэтай і ўстойлівымі вынікамі ў галіне правоў чалавека, дэмакратыі і добрага кіравання. Падыход фонду заключаецца ва ўсталяванні партнёрскіх адносін з абмежаваным лікам арганізацый замест падтрымкі аднаразовых мерапрыемстваў (такіх як асобныя майстар-класы або семінары).

Агульныя мэты палітыкі развіцця Фінляндыі — гэта садзейнічанне гендэрнай роўнасці, скарачэнне няроўнасці, садзейнічанне ўстойлівасці клімату, правы чалавека. Любы праект, які фінансуецца FLC, не можа супярэчыць гэтым мэтам і павінен падтрымліваць іх у мясцовым кантэксце.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх