Рэгіянальны пасол арганізацыі Tunza Eco-generation

Рэгіянальны пасол арганізацыі Tunza Eco-generation — пазіцыя для моладзі узростам 13 — 24 гады, якая мае жаданне прадстаўляць Tunza Eco-generation — платформу для моладзі і дзяцей, прысвечаную навакольнаму асяроддзю. Рэгіянальны пасол будзе займацца актыўным планаваннем, рэалізацыяй і ўдзелам у розных экалагічных праграмах у сваім рэгіёне ці краіне. Пасол займае сваю пасаду 6 месяцаў з верасня 2018 па люты 2019. Апошні тэрмін падачы анлайн заяўкі — 19 жніўня 2018.

Рэгіянальны пасол павінен перадаваць каштоўнасці Tunza Eco-generation, асноўныя абавязкі амбасадара — дзейнасць, накіраваная на павышэнне экалагічнай дасведчанасці ў кожным рэгіёне ці краіне.

Пасол павінен:

  • штомесяц прадастаўляць не менш 2-х дакладаў аб экалагічных праблемах свайго рэгіёну;
  • часта правяраць электронную пошту і аператыўна рэагаваць на апавяшчэння каманды Tunza Eco-generation;
  • у выпадку змены кантактных дадзеных — падаць арганізатарам новыя дадзеныя на працягу 1 тыдня;
  • добраахвотна планаваць і праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне экалагічнай дасведчанасці;
  • каментаваць даклады іншых паслоў;
  • прымаць удзел у мерапрыемствах арганізатараў.

 

Перавагі:

  • павышэнне ведаў і навыкаў у галіне навакольнага асяроддзя і экалогіі;
  • анлайн настаўніцтва;
  • атрыманне матэрыялаў рэкламнага характару для правядзення мерапрыемстваў і ініцыятываў;
  • сертыфікат;
  • 3 лепшых дакладу будуць апублікаваныя ў штомесячным інфармацыйным бюлетэні Tunza Eco-generation;
  • 1 пасол атрымае званне «лепшага амбасадара».

 ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх