Рэзідэнцыя пісьменнікам і перакладчыкам у Швейцарыі

typewriter-1227357_960_720

Рэзідэнцыя для пісьменнікаў фонду Яна Міхальскі — праграма для пісьменнікаў/ц, перакладчыкаў/ц і творчых асоб. Працягласць рэзідэнцыі можа быць: 2 тыдні, 1 месяц, 2 месяцы, 3 месяцы, 6 месяцаў. Працягласць рэзідэнцыі павінна адпавядаць праекту. Прымаюцца анлайн заяўкі ад грамадзян усіх краін свету, абмежаванняў па ўзросту і нацыянальнасці няма, да 31 жніўня 2018.

Арганізатары пакрываюць:

  • транспартныя выдаткі ў абодва бакі;
  • штомесячная дапамога — 1200CHF;
  • двухразовае харчаванне;
  • электрычныя ровары;
  • бясплатны доступ да бібліятэкі;
  • бясплатны ўдзел ва ўсіх культурных мерапрыемствах фонду.

У 2019 годзе частка праграмы будзе прысвечана апісанню прыроды ў форме мастацкай ці навуковай літаратуры, якая павышае дасведчанасць аб прыродзе, падрыхтоўвае да ўстойлівага ладу жыцця, дапамагае зразумець уздзеянне чалавечых дзеянняў на прыроду. Домікі рэзідэнцыі называюць «хаткамі на дрэвах», яны прапануюць ідэальныя ўмовы для ўсіх, хто толькі пачынае, працягвае ці ўжо заканчвае сваю працу або пераклад.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі ад грамадзян усіх краін свету, абмежаванняў па ўзросту і нацыянальнасці няма;
  • прымаюцца ўсе лісты. У прыярытэтным парадку вышэй пісьменнікі і перакладчыкі, але прымаюцца заяўкі і ад іншых дысцыплін;
  • прымаюцца на разгляд індывідуальныя праекты і праекты, над якімі працуюць 2-е чалавек;
  • таксама прымаюцца заяўкі ад пачаткоўцаў пісьменнікаў.

 

Крытэрыі адбору:

  • якасць праекта
  • прафесійны вопыт кандыдата і кандыдаткі
  • ці адпавядае жаданая працягласць рэзідэнцыі з праектам.
  • у пачаткоўцаў пісьменнікаў улічваецца толькі якасць праекта і матывацыя, якую неабходна апісаць у заяўцы.

 ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх