Другі моладзевы саміт у Пакістане

kharmang-3586881_960_720

У Лахоры (Пакістан) 26 лістапада — 2 снежня 2018 адбудзецца Другі міжнародны маладзёжны саміт. Мэта саміту — высвяціць дынамічны і важны аспект прасоўвання мэтаў, адносін і ўстаноў, якія заахвочваюць моладзь браць удзел у сацыяльным, эканамічным, культурным і палітычным жыцці, грунтуючыся на роўных правах. Удзел у саміце бясплатны, арганізатары пакрываюць усе выдаткі (акрамя транспартных).

На саміце асноўная ўвага ўдзельнікаў і ўдзельніц будзе нададзена ўдзелу моладзі ў забеспячэнні стабільнасці, бяспекі і стварэнні грамадства, заснаванага на абароне правоў чалавека, павазе кожнага чалавека, прадастаўленні роўных магчымасцяў, салідарнасці, адсутнасці дыскрымінацыі, гвалту. Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць прадэманстраваць культурныя ідэалогіі, паколькі моладзь мае асаблівае ўспрыманне культурнай ідэнтычнасці, маючы сваю ўласную культуру, праз якую заяўляюць пра сябе.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў і ўдзельніц:

  • пражываннем
  • харчаваннем
  • транспартам па месцы
  • арганізатары не аплачваюць авія-пералёт. Некаторым удзельнікам і ўдзельніцам з краін, якія развіваюцца, могуць быць прадастаўлены гранты на аплату авія-пералёту.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі ад маладых актывістаў, прафесіяналаў, прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў НДА, навукоўцаў, журналістаў;
  • грамадзяне ўсіх краін свету;
  • узрост 18-35 гадоў (у некаторых выпадках магчыма адступленне ад гэтага абмежавання).

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх