Лекцыя «Грамадзянскі ўдзел на мясцовым узроўні ў Чэхіі: моцныя і слабыя бакі»

houses-670327_960_720

Публічная лекцыя «Грамадзянскі ўдзел на мясцовым узроўні ў Чэхіі: моцныя і слабыя бакі» пройдзе ў Мінску 26 верасня ў 19:00 у бізнес-клубе «Imaguru», вул. Фабрыцыуса, 4. Уваход вольны, але неабходна рэгістрацыя.

На лекцыі гаворка пойдзе не толькі пра важнасць грамадзянскай супольнасці ў цэлым, але і пра грамадзянскі ўдзел, які немагчымы без:

  • дасведчанасць з абодвух бакоў (грамадзяне і службовыя асобы дзяржадміністрацыі);
  • сістэмы грамадскіх абмеркаванняў з удзелам экспертаў/к;
  • навучання грамадзянскаму ўдзелу з разборам яго стратэгічных мэтаў.

Лектар — Марцін Свароўскі, магістр сацыяльных навук, працаваў у кіраўніцтве місіі амбасады Чэхіі ў Будапешце і Варшаве, цяпер — намеснік кіраўніка Дэпартамента планавання палітыкі Міністэрства замежных спраў Чэхіі.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх