Восеньскі сезон конкурсу Lady Awards 2018

light-2156209_960_720

У рамках фестывалю Lady Fest (13-14 кастрычніка) запускаецца восеньскі сезон конкурсу Lady Awards 2018. Асноўная намінацыя конкурсу ў гэтым годзе — «Сацыяльныя праекты і дабрачыннасць». Запоўніце анкету да 5 кастрычніка 2018. У гэты дзень сярод усіх дасланых анкет журы абярэ 10 паўфіналістак, праекты будуць размешчаны ў Instagram фестывалю і падлягаюць народнаму галасаванню. 7 фіналістак будуць абраныя шляхам народнага галасавання ў Instagram і паборацца за свой праект перад журы і гасцямі мерапрыемства ў дзень Lady Fest!

Хочаш заявіць пра свой праект і прыцягнуць больш увагі? Знайсці партнёраў/к і інвестараў/к, атрымаць парады ментараў/к і экспертаў/к, і нарэшце, атрымаць каштоўныя прызы, а таксама — вялікую агалоску ў СМІ і грамадстве, знайсці аднадумцаў?

 

  • Кожная фіналістка будзе ўзнагароджана дыпломам і падарункамі ад партнёраў.
  • III месца Дыплом, памятная ўзнагарода, падарунак ад партнёра.
  • II месца Дыплом, памятная ўзнагарода, падарунак ад партнёра.
  • I месца Званне першай Lady Awards 2018, карона пераможцы, дыплом, грашовы прыз у памеры 200$ і коучынг сесія ад праекта падтрымкі сацыяльных старт-апаў ОДБ Брусель. Сертыфікат на навучанне ў бізнес-школе.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх