Інавацыйны эканамічны лагер у Кракаве

wawel-3683036_960_720

На працягу 4-х дзённага лагера (12-15 лістапада) удзельнікі і ўдзельніцы паглыбяць веды пра цяжкасці, звязаныя з эканамічнымі бізнес мадэлямі. Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне. Мэта лагера: развіць бізнес-мадэль, заснаваную на ўстойлівым спажыванні, перапрацоўцы, сумесным стварэнні прадуктаў і паслуг. Апошні тэрмін падачы анлайн заяўкі — 30 верасня 2018.

Сумесныя мерапрыемствы будуць праходзіць у 4-х асноўных групах, па 15-20 чалавек у групе. Кожны кандыдат і кандыдатка павінен выбраць адну з груп, у якой жадае ўзяць удзел:

  • Група 1 — LED асвятленне для дома і прадпрыемстваў
  • Група 2 — Пераапрацоўка таблетак
  • Група 3 — Мікра ферма
  • Група 4 — Ланцуг паставак мяса

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • грамадзяне/кі ўсіх краін;
  • прадстаўнікі/цы грамадскага, прыватнага, адукацыйнага/даследчага сектараў, прадстаўнікі/цы спажыўцоў;
  • прадстаўнікі/цы ўсіх спецыяльнасцяў і дысцыплін.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх