Стыпендыя на навучанне на летніх курсах у Германіі

Screenshot_7

DAAD прапануе ўніверсітэцкія летнія курсы ў Нямеччыне для замежных студэнтаў/к і выпускнікоў/ц ВНУ. Курсы доўжацца мінімум 18 рабочых дзён (максімум 5 дзён у тыдзень, 25 гадзін у тыдзень). Мэта праграмы — дапамагчы студэнтам/кам і выпускнікам/цам палепшыць узровень валодання нямецкай мовай і веды пра культуру краіны. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 1 снежня 2018.

У рамках праграмы фінансуецца навучанне на моўных курсах, курсах вывучэння тэрміналогіі. Курсы павінны быць арганізаваны дзяржаўнымі ці прызнанымі дзяржавай універсітэтамі і моўнымі школамі. Мова навучання на курсах — нямецкая.

DAAD прапануе:

  • аднаразова стыпендыю 950€ (грамадзянам найменш развітых краін — 1125€);
  • аплату транспартных выдаткаў;
  • аплату страхоўкі (медыцынскай, ад няшчасных выпадкаў, асабістай адказнасці).

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • студэнты/кі праграм бакалаўрыяту і магістратуры;
  • студэнты/кі праграмы бакалаўрыяту павінны скончыць мінімум 2 акадэмічных года навучання на праграме;
  • веданне нямецкай мовы (узровень не менш А2).

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх