Грант на вывучэнне дызайну ў магістратуры ў Швецыі

royal-palace-377913_960_720

Стыпендыя Michael Treschow Scholarship прызначана студэнтам і студэнткам, якія маюць дыплом бакалаўра ў сферы дызайну і якія плануюць працягнуць навучанне ў магістратуры ў Швецыі. Памер гранта — каля 9700€. Грант выплачваецца адзін раз у год. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 28 кастрычніка 2018.

Мэта гранта — натхніць студэнтаў і студэнтак працягваць навучанне і развіваць свае навыкі. Стыпендыя можа даць шмат пераваг у будучыні, у перыяд пошуку працы ці працягу навучання.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. павінны атрымаць дыплом бакалаўра або эквівалент за межамі Швецыі ў сферы дызайну і планаваць ці ўжо прыступіць да навучання ў магістратуры ў Швецыі;
  2. прыклады работ павінны грунтавацца на калектыўнай працы і праяўляць смеласць, асалоду і жаданне, кандыдаты і кандыдаткі павінны дэманстраваць сацыяльную прыхільнасць і ўстойлівасць;
  3. неабходна ведаць ангельскую мову.

 

Каб падаць заяўку, неабходна падрыхтаваць у фармаце pdf такія дакументы:

  • CV з кантактнымі дадзенымі таго, хто можа вас рэкамендаваць (імя, назва ўстановы, нумар тэлефона, электронная пошта);
  • матывацыйны ліст (максімум 1 старонка А4);
  • прыклады работ: ад 1 да 4 прыкладаў работ (максімум 2 старонкі А4).

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх