Саміт маладых лідараў/к і прадпрымальнікаў/ц у Пакістане

executive-3380590_960_720

Універсітэт Lahore University of Management Sciences — вядучая бізнес-школа Пакістана запрашае на саміт маладых лідараў/к і прадпрымальнікаў/ц 23-27 снежня 2018. Арганізатары пакрываюць выдаткі: рэгістрацыйны ўзнос і пражыванне першым 5 камандам, якія складаюцца з замежных удзельнікаў і ўдзельніц (каманда павінна складацца з 4-5 чалавек). Апошні тэрмін падачы заяўкі — 10 лістапада 2018.

Гэта першае міжнароднае мерапрыемства такога роду, якое праводзіцца ў Пакістане. Саміт арганізоўвае студэнцкае таварыства і арганізатары запрашаюць студэнтаў і студэнтак з усіх краін свету ўзяць удзел у 13 штогадовым саміце. Мэта мерапрыемства — дапамагчы студэнтам і студэнткам атрымаць навыкі і вопыт, развіць упэўненасць у сабе, стварыць свой лідарскі запал і прадпрымальніцкае мысленне. Гэта ўсё будзе дасягнута праз розныя бізнес і сацыяльныя мерапрыемствы і магчымасці зносін і знаёмства з прадстаўнікамі/цамі бізнесу і інвестарамі. Таксама замежныя ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць наведаць стары горад, дзе пазнаёмяцца з унікальнай архітэктурай Лахора (экскурсію аплачваюць арганізатары саміту).

Саміт прапануе:

  • Навучанне — 6 бізнес мерапрыемстваў, кожнае з якіх накіравана на дасягненне канкрэтных навыкаў.
  • Забавы — 6 сацыяльных мерапрыемстваў, дзякуючы якім удзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца і павесяляцца.
  • Супрацоўніцтва і настаўніцтва — удзельнікі і ўдзельніцы змогуць пагутарыць і пераняць вопыт вопытных прадпрымальнікаў. Прадстаўнікі/цы стартапаў атрымаюць доступ да інкубатараў і ментараў пасля саміту.
  • Разнастайнасць — саміт наведаюць удзельнікі/цы з розных краін свету.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі ад студэнтаў/к і вучняў, вучаніц старэйшых класаў;
  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • кожная каманда павінна складацца з 4-5 членаў.

Каманды падаюць анлайн заяўку. Капітан каманды павінен паказаць членаў каманды і навучальныя ўстановы, у якіх навучаюцца члены каманды. Калі члены каманд не з установы, можна рэгістраваць каманду як «Private». Арганізатары звяжуцца з членамі каманды праз тэлефон ці электронную пошту.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх