Вакансія офіс-менеджара/менеджаркі ў DVV International

keyboard-417090_960_720

Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у Беларусі (DVV International) запрашае ў каманду офіс-менеджара/менеджарку. Камфортныя ўмовы працы, поўная занятасць і афіцыйнае працаўладкаванне. Рэзюмэ прымаюцца да 1 снежня на пошту: info@dvv-international.by.

Абавязкі:

  • забеспячэнне жыццядзейнасці офіса;
  • вядзенне справаводства і дакументазвароту, у тым ліку дакументаў па персаналу;
  • прыём/апрацоўка ўваходнай/выходнай карэспандэнцыі, афармленне паштовых адпраўленняў;
  • прыём і размеркаванне тэлефонных званкоў;
  • выкананне даручэнняў кіраўніка.

 

Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • веданне справаводства і дакументазвароту;
  • веды ангельскай мовы на ўзроўні Upper-Intermediate і вышэй. Пажадана веданне нямецкай мовы;
  • высокая хуткасць друку, валоданне аргтэхнікай;
  • паспяховы вопыт работы на аналагічнай пасадзе.

 

ОДБ Брусель

Теги

Похожие записи

Верх