Прэзідэнцкая стыпендыя ўніверсітэта Чжэнчжоў (Кітай)

paper-1502033_960_720

Універсітэт Чжэнчжоў прапануе Прэзідэнцкую стыпендыю «Zhengzhou University President Scholarship» таленавітым замежным студэнтам/кам. Мэта стыпендыі — даць дапамогу замежным студэнтам/кам, жадаючым навучацца ў магістратуры або ў аспірантуры ўніверсітэта. Аспірантура ў прыярытэтным парадку вышэй. Працягласць стыпендыяльнага перыяду 3-4 гады. Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2019 на вясновы семестр і да 30 чэрвеня на восеньскі семестр.

Універсітэт прапануе поўную або частковую аплату навучання студэнтам/кам магістратуры; студэнтам/кам аспірантуры — поўную аплату навучання, пражывання, стыпендыю 3500CNY у месяц.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • добрыя медыцынскія паказчыкі;
  • адсутнасць судзімасці;
  • пагадненне з законамі і пастановамі Кітайскай Народнай Рэспублікі;
  • жаданне навучацца і добрыя акадэмічныя паказчыкі;
  • кандыдаты/кі, якія паступаюць у магістратуру павінны быць не старэйшыя за 35 гадоў;
  • кандыдаты/кі, якія паступаюць у аспірантуру, павінны быць не старэйшыя за 45 гадоў;
  • калі кандыдат/ка жадае навучацца на кітайскай, узровень валодання кітайскай мовай — HSK Level 5 scored 210;
  • калі кандыдат/ка жадае навучацца на англійскай, узровень валодання англійскай мовай — IELTS — 6.5;
  • уладальнікі/цы іншых стыпендый урада Кітая не могуць прэтэндаваць на дадзеную стыпендыі.

Дакументы:

 

  • арыгіналы або натарыяльна завераныя копіі дыпломаў на кітайскай або англійскай;
  • кандыдаты/кі, якія паступаюць у магістратуру павінны даць план навучання — 800 слоў, кандыдаты/кі, якія паступаюць у аспірантуру, павінны даць план даследавання — 2000 слоў на кітайскай або англійскай;
  • 2 рэкамендацыйных лісты на кітайскай або англійскай;
  • кандыдаты/кі, праграм мастацтва, павінны таксама даць партфоліо работ;
  • вынікі тэсту на ўзровень валодання кітайскай або англійскай мовай;
  • арыгіналы або натарыяльна завераная копія медагляду і аналізу крыві на кітайскай або англійскай;
  • арыгіналы або натарыяльна завераная копія даведкі аб несудзімасці.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх