Міжнародная летняя школа ва Ўніверсітэце Осла

oslo-963590_960_720

University of Oslo запрашае на міжнародны летнік (22 чэрвеня – 2 жніўня 2019 года) – па розных напрамках, – які дазволіць пашырыць веды і развіць узаемапаразуменне паміж рознымі культурамі. Ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю, якая пакрывае кошт праграмы, пражывання ў кампусе, выдаткі на навучальныя матэрыялы. Таксама ёсць магчымасць атрымаць грант, які пакрывае кошт пералёту. Дэдлайн для тых, хто жадае атрымаць стыпендыю, – 1 лютага 2019 года. Для ўсіх астатніх – 1 сакавіка 2019 года.

Летняя школа ISS з’яўляецца навуковым цэнтрам для навучання ў міжнародным кантэксце, а таксама форумам для ўмацавання міжкультурнага ўзаемаразумення. Яна накіравана на развіццё і перадачу ведаў, узаемаразумення паміж людзьмі розных культур.

Навучанне адбываецца на працягу 6 тыдняў па адной абранай праграме. Усяго іх 23 па розных напрамках (стыпендыі можна атрымаць на праграмы Master’s і вывучэнне нарвежскай мовы). Напрыканцы неабходна здаць іспыт. Таксама выдаецца сертыфікат, у якім пазначаецца колькасць вывучаных ECTS.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • акадэмічная адукацыя і прафесійны досвед павінны мець дачыненне да тых курсаў, на якіх студэнт хоча навучацца;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай.

Неабходныя дакументы:

  • копія пашпарта;
  • дакумент, які пацвярджае ўзровень ангельскай мовай;
  • копія дыплома з адзнакамі;
  • матывацыйны ліст;
  • рэкамендацыйны ліст;
  • запоўнены бланк заяўкі;
  • CV.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх