Вакансія грант-менеджара/кі ў моладзевай НДА

keyboard-417090_960_720

«Ліга добраахвотнай працы моладзі» шукае камунікабельнага энергічнага чалавека з добрымі арганізатарскімі здольнасцямі на вакансію менеджара/кі па развіцці (грант-менеджара/ку). Пачатак працы: з лютага 2019 года, занятасць 40 гадзін на тыдзень, гнуткі графік. Каб заявіцца, неабходна даслаць рэзюмэ і motivation letter (in english) на liga.lyvs@gmail.com да 11 студзеня 2019 года з пазнакай «grant-manager».

Перад вамі будзе стаяць задача пошуку матэрыяльных/чалавечых рэсурсаў для рэалізацыі розных праектаў Лігі, праца з праграмамі/партнёрамі/дакументамі, напісанне заявак на гранты, удзел у працоўных працэсах рознага характару. У цэлым, арганізацыя шукае сябра і члена Каманды, які разам будзе прасоўваць справу і развіваць Лігу ў напрамку аптымізацыі, мадэрнізацыі і павышэння эфектыўнасці.

Чаканні:

  • валоданне ангельскай мовай (пісьмова, вусна);
  • шырокі кругагляд;
  • уменне не толькі праяўляць ініцыятыву, але і планаваць, распрацоўваць і выконваць яе;
  • стрэсаўстойлівасць у бюракратычных працэдурах.
  • вітаюцца крэатыўны падыход і досвед працы з сацыяльнымі праектамі.

 

Абавязкі:

  • фандрайзінг, пошук і развіццё супрацоўніцтва з кампаніямі, якія рэалізуюць дабрачынныя і сацыяльныя праграмы, а таксама з прыватнымі асобамі, фірмамі, карпарацыямі і г.д .;
  • арганізацыя і непасрэдны ўдзел у мерапрыемствах, праектах;
  • дзелавая перапіска, удзел у стварэнні медыя-кантэнту, напісанне тэкстаў для сацыяльных сетак.

Прапанова:

  • навучанне і выпрабавальны тэрмін: студзень 2019 года (аплочваецца);
  • цікавы і карысны вопыт, практыка замежных моў;
  • удзел у міжнародных праектах;
  • самастойнасць у рэалізацыі вашых ініцыятыў і актыўнасці;
  • добрая сямейная атмасфера, цікавыя людзі і сустрэчы.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх