Анлайн-курс па лічбавай трансфармацыі моладзевых арганізацый

entrepreneur-2411763_960_720

Масіўны адкрыты анлайн-курс «Лічбавая трансфармацыя моладзевых арганізацый» накіраваны на заахвочванне моладзевых арганізацый да выкарыстання розных лічбавых прыладаў для кіравання, камунікацыі, адукацыйнай дзейнасці і актывізму. Заяўкі прымаюцца да 16 студзеня 2019.

Курс будзе прысвечаны тром асноўным тэмам:

  1. Лічбавы менеджмент (21.01.19 – 25.01.19),
  2. Анлайн-адукацыя (28.01.19 – 01.02.19),
  3. Камунікацыя і анлайн-актывізм (04.02.19 – 08.02.19).

Падчас курса ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца пра:

  • лічбавыя інструменты для менеджменту: Trello, Asana, Freedcamp;
  • асноўныя прынцыпы арганізацыі анлайн-курсаў для моладзі;
  • лічбавыя інструменты для нефармальнай адукацыі: Open Edx, Kahoot, Powtoon, Moodle, Padlet, Action Bound, Kialo, Google Class і Edmodo;
  • практычныя парады для камунікацыі праз сацыяльныя медыя;
  • як прасоўваць мір і правы чалавека,
  • прынцыпы і лепшыя практыкі анлайн-актывізму.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх