Стажыроўка для журналістаў/к у часопісе YES!

blog-3428667_960_720

Часопіс YES! Magazine - гэта некамерцыйная нацыянальная арганізацыя. Часопіс заснаваў праграму стажыроўкі ў рамках якой журналіст/ка будзе працаваць на працягу 6 месяцаў у офісе, які знаходзіцца ў Сіэтле, штат Вашынгтон. Працаваць неабходна будзе 3 дні на тыдзень (24 гадзіны на тыдзень). Стажор/ка будзе атрымліваць заробак 1000$ у месяц, аплату праезду на працу.

Стажор/ка будзе мець магчымасць працаваць з вопытнымі пісьменнікамі, рэдактарамі і дызайнерамі для стварэння артыкулаў, якія змогуць растлумачыць навіны дня. Стажор/ка будзе працаваць у адным з такіх кірункаў: эканамічная няроўнасць, расавая несправядлівасць, фінансы і бізнес, харчаванне і здароўе, змены клімату і навакольнае асяроддзя, сацыяльная няроўнасць.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • дыплом бакалаўра ў журналістыцы;
  • моцныя даследчыя навыкі, уважлівасць да дэталяў;
  • вопыт у сферы журналістыкі — вялікі плюс;
  • уменне працаваць самастойна;
  • добрыя камунікатыўныя навыкі, уменне працаваць у камандзе.

Для ўдзелу ў стажыроўцы кандыдатам і кандыдаткам неабходна адправіць на jobs@yesmagazine.org такія дакументы:

  • матывацыйны ліст;
  • рэзюмэ;
  • 2 прыклады работ;
  • 2 рэкамендацыі.
  • усе дакументы павінны быць у адным файле фармату pdf. У полі Тэма варта напісаць: «reporting internship».

    ОДБ Брусель

 

Похожие записи

Верх