Стажыроўка ў аддзеле камунікацый Цэнтра ZOiS

Цэнтр Centre for East European and International Studies шукае стажора/ку (на поўную стаўку або на паўстаўкі для працы ў сакавіку/красавіку або верасні/кастрычніку). Працягласць стажыроўкі — 6 месяцаў. У канцы стажыроўкі стажор/ка атрымае сертыфікат. Таксама стажоры/кі будуць атрымліваць 300€ у месяц. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 1 лютага 2019.

Стажор/ка будзе працаваць над даследчым пректам у аддзеле камунікацый. Асноўны сродак камунікацыі — вэб-сайт арганізацыі і суполкі ў сацыяльных сетках: Twitter, Facebook. Таксама аддзел камунікацый займаецца некалькімі выданнямі. Сярод абавязкаў аддзела — рэдактура, пераклад тэкстаў, агляды новых даследчых публікацый, пошук малюнкаў і дадатковай інфармацыі. Таксама каманда аддзела арганізоўвае канферэнцыі, семінары, прэс-канферэнцыі, лекцыі.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • уменне працаваць з праграмамі Microsoft Office;
  • неабходна ведаць англійскую і нямецкую мовы, вельмі пажадана ведаць рускую або іншую ўсходнееўрапейскі мову;
  • студэнты/кі, якім праходжанне дадзенай стажыроўкі неабходна для заканчэння навучання, маюць прыярытэт.

Зацікаўленым кандыдатам і кандыдаткам неабходна:

  • адправіць матывацыйны ліст;
  • рэзюмэ;
  • і калі ёсць, сертыфікаты

 ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх