Адукацыйны курс «Сторытэлінг і журналістыка. Як ствараць і расказваць гісторыі»

typewriter-3899300_960_720

Курс «Сторытэлінг і журналістыка. Як ствараць і расказваць гісторыі» пачнецца 2.02.2019 і закончыцца 23.03.2019. Заняткі (усяго 7) будуць праходзіць у Мінску кожную суботу цягам 3 гадзін. Лепшыя з удзельнікаў/ц пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільні. Удзел у курсе бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная.Неабходна анлайн рэгістрацыя да 29 студзеня 2019.

Сторытэлінг у журналістыцы актуальны сёння як ніколі, рэдакцыі вядучых СМІ спаборнічаюць у расказванні гісторый пры дапамозе сучасных тэхналогій і новых візуальных практык. Якім чынам адбываецца камунікацыя з аўдыторыяй? Як стварыць базу для разнапланавых падыходаў у журналісцкай дзейнасці аднаго асобнага аўтара? Як арыентавацца ў сучасным лічбавым асяроддзі і шырэй — у візуальнай культуры? Адказы на ўсе гэтыя пытанні атрымаюць удзельнікі аўтарскага курса Сяргея Гудзіліна “Сторытэлінг і журналістыка. Як ствараць і расказваць гісторыі сёння”.

Курс складаецца з цыклу лекцый па базавых панятках і інструментах, неабходных для стварэння канкурэнтнага прадукту на рынку СМІ. Гэты курс комплексна прадставіць усё самае неабходнае, што патрабуецца сучаснаму аўтару, які хоча разабрацца ў сучаснай візуальнай журналістыцы. Курс не толькі навучыць тэхнікам працы з інфармацыйным кантэнтам, але і пазнаёміць удзельнікаў з шырокім спектрам ведаў у камунікацыі, маркетынгу і медыяпланаванні.

Для каго курс?

Для журналістаў-пачаткоўцаў, якія жадаюць пашырыць сваю спецыялізацыю і авалодаць дадатковымі ведамі і інструментамі ў стварэнні разнапланавых інфармацыйных матэрыялаў. Для пішучых журналістаў, якія жадаюць пашырыць свае ўменні ў рабоце з візуальным і графічным матэрыялам. Для супрацоўнікаў рэдакцый, якія працуюць у сферы маркетынгу і працы з брэндамі.

Пра трэнера: Сяргей Гудзілін, 31 год — фатограф і візуальны сторытэллер. Працуе ў сферы журналістыкі, рэкламы, дакументальных і арт-праектах зNational Geographic magazine, The New York Times, Gazeta Wyborcza, Svenska Dagbladet, 11 FREUNDE, Lenta.ru, РБК, The Village, Наша Ніва, ІМЕНА і інш.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх