Увага! «Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў

Screenshot_5

Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» аб’яўляе конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг..

 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары. «Конкурсам «Спадчына ў дзеянні» мы хочам паказаць, што  Беларусі ёсць чам ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні», — кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні».

 

Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС belarus.icomos.org. Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы.

 

Старт прыёма заявак — 15 студзеня, 2019,

Апошні дзень падачы — 15 сакавіка, 2019.

 

Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com  

Альбо на адрас 220092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.

 

Хто можа ўдзельнічаць?

 

  • Архітэктары, рэстаўратары і праектныя арганізацыі;
  • Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы;
  • Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, дызайнеры, журналісты.

якія рэалізавалі праекты ў справе гісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд з 2014 да 2018 года (за апошнія пяць гадоў):

 

«Спадчына ў дзеянні»: 5 намінацый, у якіх прымаюцца заяўкі на конкурс:

 

  1. Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны - для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый;
  2. Лепшы творчы праект/творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны — для індывідуальных творцаў;
  3. Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны — для архітэктараў і рэстаўратараў;
  4. Лепшая «папяровая» канцэпцыя рэстаўрацыі / ревіталізацыі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны - для маладых прафесіяналаў і творчых калектываў;
  5. Лепшая інтэр’ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораў мастацтва — для мастакоў-рэстаўратараў.

 

Пераможцы будуць абвешчаныя ў кожнай намінацыі

Пераможцы атрымаюць сімвалічны прыз, а таксама магчымасць падрабязна прадставіць вынікі сваёй працы пад час мерапрыемстваў арганізаваных Беларускім камітэтам ІКАМОС. Таксама пераможцаў чакаюць узнагароды ад галоўнага партнёра конкурса — кампаніі “Remmers”.  

Важна, што пераможцы і праекты  з кароткага спісу Конкурса «Спадчына ў дзеянні» атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся, што  конкурс падвысіць прэстыж людзей і структур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы для кароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце Конкурса”, —  кажа Сцяпан Стурэйка.

 

Журы конкурса

Усяго ў журы конкурса ўваходзяць больш за 30 чалавек — рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкі спадчыны і грамадскія дзеячы. Сярод журы — рэстаўратары Фёдар Сарока, Ігар Раханскі, Уладзімір Ракіцкі, Юрый Маліноўскі, Нэлі Дарашкевіч; гісторыкі Алег Дзярновіч, Сяргей Харэўскі, Аляксей Братачкін; культурныя менеджары і грамадскія дзеячы Таццяна Бембель, Дзмітрый Сурскі, Аксана Багданава, Андрэй Езерын і шматлікія іншыя.

«Мы паспрабавалі аб’яднаць людзей розных поглядаў і пакаленняў, але ўсе яны — дзеючыя прафесіяналы, ад якіх можна чакаць экспертызы найвышэйшага ўзроўню», — кажа Сцяпан Стурэйка пра журы.

 

Арганізатар конкурса:

Конкурс праводзіцца рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй “Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па Помніках і Мясцінах” (ІКАМОС). Беларускі камітэт ІКАМОС быў утвораны ў 2002 г. У яго склад уваходзяць гісторыкі, архітэктары, рэстаўратары, грамадскія актывісты. Больш інфармацыі пра арганізацыю гл. тут http://belarus.icomos.org/.

 

Партнёры конкурса:

Галоўным партнёрам конкурса «Спадчына ў дзеянні» выступіла беларускае прадстаўніцтва нямецкай кампаніі «Remmers», вытворца рэстаўрацыйных сумесяў і тэхналогій (http://remmers.by).

Важнымі партнёрамі конкурса з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі камітэт Міжнароднай рады музеяў (ICOM).

Інфармацыйныя партнёры:

Арганізатары запрашаюць СМІ і аўтараў стаць інфармацыйнымі партнёрамі конкурса «Спадчына ў дзеянні». Лога інфармацыйных партнёраў будзе пазначана на прома-матэрыялах конкурса, на буклеце з праектамі. Таксама журналісты партнёрскіх выданняў будуць запрошаныя ў прэс-тур. «Гэта фінальная кропка конкурсу, — кажа Аліна Дзеравянка. — Мы плануем паказаць журналістам і прадстаўнікам СМІ месцы дзе знаходзяцца найбольш удалыя рэстаўрацыі і рэалізаваныя культурныя праекты. Можна будзе на свае вочы пабачыць, які праект стаў лепшай «Спадчынай у дзеянні».  

 

Круглыя сталы

У падтрымку конкурса адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы. «У лютым і сакавіку мы плануем правесці тры дыскусіі ў фармаце круглага стала. Тэмай стане вызначэнне крытэраў якасці рэстаўрацыйных і культурных праектаў, звязаных са спадчынай. Сярод галоўных выступоўцаў — чальцы журы конкурса», — кажа Алiна Дзеравянка, удзельніца аргкамітэту.  Першы Круглы стол адбудзецца 2 лютага ў Мінску.

 

Узнагароджанне і ўрачыстая цырымонія “Спадчына ў дзеянні” адбудуцца ў Мінску 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў.

 

Кантактныя асобы конкурса:

Па пытаннях інфармацыйнага партнёрства звяртайцеся да

Марыі Савушкінай maria.savushkina@gmail.com, тэл. +375296955379

 

Сцяпан Стурэйка, каардынатар конкурсу “Спадчына ў дзеянні” https://www.facebook.com/stsiapan.stureika

e-mail: konkurs.icomos@gmail.com.

 

Аліна Дзеравянка, сябра Аргкамiтэту конкурса

тэл. +375295544017,

 

Далучайцеся на группы ў Фэйсбук https://www.facebook.com/icomosby/?ref=your_pages

 

Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту konkurs.icomos@gmail.com

Альбо на адрас 220092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6

Похожие записи

Верх